У Магілёўскім аблсудзе 1 красавіку пачаліся спрэчкі па справе былога старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца.

Нагадаем, 4 Лістападзе 2013 г. Магілёўскі аблсуд пачаў разгляд справы ў дачыненні да службовых асоб Гомельскага гарвыканкама. Абвінавачаныя ў верасні — кастрычніку 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі 24 кватэры, якія потым прадалі па цане значна ніжэй рынкавай. Частка жылых памяшканняў аформілі на падстаўных асоб.

У якасці абвінавачаных, акрамя Піліпца, таксама выступаюць дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарченко, яго намеснік Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская. Ніхто з іх раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Ніхто з абвінавачаных сваёй віны не прызнаў.

«Віна падсудных пацвярджаецца доказамі», — заявіў на сённяшнім пасяджэнні дзяржаўны абвінаваўца Дзяніс Кічыгін. Паводле яго словаў, інкрымінуемыя чыноўнікам цяжкія злачынствы былі здзейснены ў змове, пры абцяжарваючых абставінах.

Адвакаты прасілі суд вынесці апраўдальны прысуд іх падабаронным. Спрэчкі працягнуцца 2 красавіка.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?