У выніку рэйда МНС-нікаў па аб'ектах прыдарожнага сэрвісу Мінскай вобласці былі выяўленыя парушэнні правілаў пажарнай бяспекі. Сярод парушальнікаў апынулася і вялікі рэстаран «Ачаг», што знаходзіцца на ўездзе ў Бараўляны. Пра гэта паведамляе сайт міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

На дадзеных аб'ектах «існуе непасрэдная пагроза ўзнікнення пажару, а таксама жыццю і здароўю людзей. Дадзеным аб'ектам прыдарожнага сэрвісу вынесеныя патрабаванні аб забароне іх эксплуатацыі».

«На большасці аб'ектаў, па якіх выесеныя патрабаванні аб забароне іх эксплуатацыі, абслугоўваючы персанал не мае дастатковыя веды пра меры пажарнай бяспекі. Аздабленне шляхоў эвакуацыі выканана згаральнымі матэрыяламі, што ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі будзе перашкаджаць паспяховай эвакуацыі людзей з будынка. Дапускаецца эксплуатацыя электрасетак з парушэннямі. Аб'екты не забяспечаныя дастатковай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння, адсутнічаюць вонкавае супрацьпажарнае водазабеспячэнне, сістэма пажарнай аўтаматыкі. Парушаюцца правілы пажарнай бяспекі і пры выкарыстанні адкрытага агню (мангалы, барбекю): не выконваюцца адлегласці ад будынкаў і збудаванняў да спецыяльных прыстасаванняў для падрыхтоўкі ежы», — адзначаецца ў паведамленні.

Дзейнасць устаноў была прыпынена, а кіраўнікам прадпрыемстваў загадалі ў належны тэрмін прыбраць парушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?