Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, кур’ёзны выпадак адбыўся яшчэ уначы 15 сакавіка ў баранавіцкім більярдным клубе. Там, з невядомай прычыны, 21-гадовы рабочы дэманстратыўна агаліў азадак перад наведвальнікамі. Як пазней высветлілася, мужчына быў нападпітку.

31 сакавіка Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да хулігана. За свой непрыгожы ўчынак яго можа чакаць штраф, грамадскія працы альбо нават да двух гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?