Мінскія службы таксі напярэдадні хакейнага чэмпіянату свету патрабуюць ад сваіх кіроўцаў прайсці курсы англійскай мовы за свой кошт.

Пра гэта парталу TUT.BY паведамілі чытачы. У выпадку адмовы работнікам нібыта пагражае скасаванне дамовы з службай таксі. Аднак знайсці афіцыйны дакумент, які дакладна агаворваў бы гэтае пытанне, пакуль не ўдалося.

Мінскі таксіст Сяргей Ш. напісаў журналістам, што кіроўцаў сталічнай службы «Алмаз» прымушаюць прайсці курсы англійскай мовы ў пэўнай фірме. Па яго словах, кіраўніцтву фірмы важнае не веданне замежнай мовы, а менавіта сертыфікат пэўнай фірмы аб праходжанні курсаў. Пры гэтым курсы складаюць 2 заняткі па 2 гадзіны. Кошт курсаў — каля 250 тысяч рублёў.

Даведацца, які менавіта дакумент усталяваў абавязковае праходжанне такіх курсаў, журналістам пакуль не ўдалося. Не выключана, што рашэнне можа мець толькі рэкамендацыйны характар.

Тым не менш, курсы, верагодна, давядзецца прайсці супрацоўнікам ўсіх мінскіх службаў таксі. Па словах дырэктара навучальнага цэнтра «Бэта Аўта» Арцёма Штыцько, служба «Алмаз» проста пачала навучаць сваіх таксістаў раней, чым іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?