Першы легкавы аўтамабіль сумеснай зборкі з General Motors сыдзе ў Беларусі з канвеера 3 ліпеня. Пра гэта ішла размова на сустрэчы 2 красавіка міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з дэлегацыяй на чале з прэзідэнтам і кіраўніком дырэктарам па Расіі і СНД кампаніі General Motors Эндзі Данстанам.

На сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па стварэнні ў Беларусі зборачнай вытворчасці легкавых аўтамабіляў на базе СП ЗАТ «Юнісан».

Кампанія General Motors сумесна з беларускім партнёрам плануюць, што першы аўтамабіль сыдзе з канвеера 3 ліпеня 2014, і гэта падзея будзе прымеркавана да святкавання 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

General Motors і яе партнёры вырабляюць аўтамабілі ў 30 краінах. Кампанія з'яўляецца лідарам аўтамабільнага рынку, самага буйнога і хуткарослага ў свеце. General Motors належаць такія брэнды, як Chevrolet, Cadillac, Baojun, Buiсk, GMC, Holden, Isuzu, Jiefang, Opel, Vauxhall і Wuling. У Расіі кампанія прадстаўлена з 1992 года брэндамі Chevrolet, Opel і Cadillac.

СП ЗАТ «Юнісон» размешчана ў вёсцы Абчак у 10 км ад Мінска. Прадпрыемства заснавана ў 1996 годзе як беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства Ford Union, а ў 2000 годзе пераўтворана ў СП ЗАТ «Юнісан». На працягу больш за 15 гадоў прадпрыемства ажыццяўляла зборку шэрагу аўтамабільных марак, уключаючы Ford, KIA, Samand.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?