Грамадства22

Выйшлі ўспаміны беларуса, які прышываў гузік Эйнштэйну

У выдавецтве «Лімарыус» у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» колькі тыдняў таму пабачылі свет успаміны «Маё мястэчка» Васіля Стомы (1911—1992).

Аўтар нарадзіўся ў Лужках былога Дзісенскага павету (сёння Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобласці). Падчас Другой сусветнай працаваў у беларускай адміністрацыі, таму ўлетку 1944 г. разам з маці і сястрой выехаў на эміграцыю. Праз гады побыту ў Нямеччыне Стомы выехалі ў ЗША.

А далей — звычайны лёс эмігранта, якіх дзясяткі і нават сотні тысячаў аселі ў другой палове ХХ ст. на Захадзе.

Васіль Стома быў адным з заснавальнікаў аддзела Беларуска-Амерыканскага задзіночання ў штаце Нью-Джэрсі, быў сябрам Рады БНР, парафіянінам царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Нью-Брансвіку, выкладчыкам у беларускай суботняй школцы. Зарабляўз на жыццё, працуючы ў шавецкай майстэрні.

У вольны ад працы час Васіль Стома пісаў пра абрады й звычаі Дзісеншчыны, складаў слоўнічак тамтэйшага дыялекту, а таксама пісаў успаміны.

Асноўны змест апошніх складае аповед пра дзяцінства і юнацтва ў Лужках, а дакладней пра само мястэчка, вуліцы, будынкі, насельніцтва пад «польскім часам».

Каларытныя характары звычайных жыхароў, з гумарам пададзеныя падзеі штодзённага жыцця — усё гэта стварае выдатны вобраз заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны час. 

Прадстаўленыя Стомам Лужкі — мястэчка, дзе нарадзіўся стваральнік іўрыту Эліэзэр Бэн Егуда. Сярод згаданых ва ўспамінах ёсьць а. Язэп Гэрмановіч, вядомы доктар Усевалад Шыран, святар Іван Кушнер, жонка Станіслава Булак-Балаховіча.

Упершыню «Маё мястэчка» публікавалася на старонках эміграцыйнага часопіса «Беларускі сьвет», што выдаваўся ў Дэтройце ў 1980-х гг. Сёлетняе выданне боьш поўнае, дадаўся таксама тэкст пра абрады й звычаі Дзісеншчыны.

Стрыечны брат Стомы Яўген Канановіч (ён жыў у СССР, але адведваў сваяка ў ЗША) згадваў, што «добры апавядальнік, знаўца вялікай колькасці анекдотаў,

Стома любіў расказваць, што аднойчы яму давялося прышываць гузік самому Альберту Эйнштэйну. Той зайшоў у майстэрню і спытаў, колькі гэта будзе каштаваць, на што майстар-беларус адказаў, што для такога чалавека ён зробіць усё бясплатна».

Ці праўдзівая гэтая гісторыя, сказаць складана. Яна магчымая, бо славуты навуковец жыў за 35 кіламетраў ад Стомавага Нью-Брансвіка ўніверсітэцкім мястэчку Прынстан. Але Яўген Канановіч быў пэўны: брат нічога не прыдумляў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»20

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе11

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць