Рэжысёр Сяргей Ісакаў і прадзюсэр Юрый Цыбін (аргнанізатар і заснавальнік легендарнай «Рок-каранацыі») працягваюць серыю дакументальных фільмаў «Рок назаўжды». Трэцяя серыя атрымала назву «…ад волі да няволі…» і прысвечана музыкам, чыіх песняў вы не пачуеце на афіцыйных тэле- і радыёканалах.

32-хвілінная стужка складаецца з прамоваў музыкаў і фрагментаў канцэртных запісаў.

Пра што фільм? Адзін з першых беларускіх рокераў Андрэй Плясанаў расказвае як прайшоў шлях ад музыкі да рэжысуры і мастацтва і вярнуўся ў музыку.

Лідар «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч адказвае на пытанне, якое шырока абмяркоўвалі ягоныя фаны: чаму галоўны панк краіны стаў калумністам «Советской Белоруссіі»?

Зміцер Вайцюшкевіч расказвае пра сваю сядзібу на хутары Вайцюшкі і тое, чаму лічыць сябе шчаслівым чалавекам.

Сяргей Міхалок разважае пра магчымае вяртанне «Ляпісаў» у Беларусь і задаецца пытаннем: ці гатовая краіна ўспрымаць ягоную музыку па-за палітычным кантэкстам?

Маналог кожнага з музыкаў перабіваецца ўрыўкамі з іх творчасці. Часам музычны матэрыял пачынае «пераважваць» прамову свайго аўтара. З іншага боку, беларуская музыка не можа пахваліцца пільнай увагай кіношнікаў, і любы дакументальны фільм пра яе становіцца падзеяй.

У кадр трапляюць і цікавыя моманты – хутар Вайцюшкевіча, «Ляпісы» па-за сцэнай, каля прыдарожнай кавярні.

У выніку «Рок назаўжды-3» гэта

фільм, прысвечаны «чорным спісам», ён распавядае пра выбар музыкаў: існаваць па-за межамі музыкі альбо па-за межамі краіны.

«Рок назаўжды-3» выйдзе ў фармаце DVD, прэзентацыя стужкі адбудзецца пры канцы красавіка, кажуць аўтары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?