Беларусь заняла пятае месца ў спісе краін па колькасці пададзеных заяў на атрыманне шэнгенскай візы ў 2013-ым годзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя Еўрапейскай камісіі, апублікаваныя на яе сайце.
Гэтак, летась беларусы даслалі 777 тысяч 813 заяў.
На першым месцы апынулася Расія (6995141 заяў), на другім – Украіна (1 млн 556 тыс.) на трэцім — Кітай (1497178), далей размясцілася Турцыя (779464) і Беларусь (777813).
Характэрна, што з кожным годам павялічваецца колькасць жадаючых атрымаць шэнгенскую візу.
У 2013-ым годзе ўсяго было пададзена 17 млн. 204 тысячы 391 анкета ад неграмадзян Еўрапейскага саюза. З іх, было выдадзена 16 млн. 139 тысяч 701 віз.
Шэнгенская віза — віза, якая дае права на транзіт або знаходжанне на тэрыторыі ўсіх дзяржаў Шэнгенскага пагаднення, працягласцю не больш за 90 дзён за 180- дзённы перыяд. Яна можа быць выдадзена на адзін ці некалькі ўездаў.