«Вялікую ўвагу трэба будзе надаць падрыхтоўцы афіцыйных візітаў у нашу краіну кіраўнікоў парламентаў Эстоніі, Лаоса, М'янмы, Ірана, а таксама беларускіх парламенцкіх дэлегацый у Сінгапур, Шры-Ланку і Інданезію», — паведаміў 2 красавіка ў сваім выступленні на адкрыцці чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання старшыня палаты тэрытарыяльнага прадстаўніцтва беларускага парламента Анатоль Рубінаў.
Паводле яго слоў, плануецца ўдзел членаў Савета Рэспублікі ў пасяджэннях Парламенцкага камітэта Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, Парламенцкай асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, штогадовай сесіі ПА АБСЕ.
Сярод найбліжэйшых Рубінаў выдзеліў мерапрыемствы міжпарламенцкіх асамблей СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ, якія пройдуць у красавіку ў Санкт-Пецярбургу. «Асноўную ўвагу плануецца надаць абмеркаванню праекта Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і наяўнай сітуацыі ў зоне адказнасці АДКБ», — сказаў спікер Савета Рэспублікі.