Экс-прэзідэнт Віктар Януковіч пацвердзіў, што прасіў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўвесці войскі ў Украіну. 

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю журналістам НТВ і Assosiated Press, якое трансляваў расійскі тэлеканал «Дождж». 

Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што спрабаваў «абараніць жыцці грамадзян Украіны». 

Нагадаем, раней Уладзімір Пуцін, каментуючы сітуацыю з дыслакацыяй расійскіх войскаў на тэрыторыі Крыма і на мяжы з Украінай, заявіў, што аб увядзенні ўзброеных сіл яго папрасіў Віктар Януковіч, якога ў Крамлі ўсё яшчэ лічаць дзеючым прэзідэнтам Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?