У Львове рэстаратары прапанавалі ўсталяваць на вуліцах спецыяльныя шафы, каб жадаючыя мелі магчымасць пакінуць у іх хлеб для бяздомных.

Як паведамляе «Урадовы кур'єр», ініцыятарам ўсталявання на вуліцах Львова хлебабулачных шафаў стаў мясцовы рэстаратар Вардкес Арзуманян. Падобнае ён бачыў падчас паездкі ў Стамбул — у спецыяльныя шафы зносілі бясплатны хлеб работнікі пякарань і кафэ, а тыя, хто ў ім мае патрэбу, забіралі.

«Учорашнімі хлебабулачнымі вырабамі, якія за дзень не страцілі смакавых якасцяў, і не скончыўся тэрмін іх прыдатнасці, можна накарміць гараджан, якім не хапае сціплых пенсій і заробкаў нават на тое, каб купіць гэты галоўны прадукт», — кажа рэстаратар.

Ініцыятыву Арзуманяна падтрымалі 25 устаноў рэстаранных сетак Львова. Спецыяльныя шафы- купэ, якія будуць адпавядаць санітарным нормам, павінны вырабіць на замову мясцовай улады.

«Каб рэалізаваць гэты праект, вядома, патрэбна падтрымка горада. Бо ўсе мы хочам, каб горад меў добры выгляд, і ўсталяваныя на вуліцах шафы-купэ не псавалі яго эстэтычнага аблічча. А размясціць іх лепш не побач з рэстаранамі (не кожны з тых, хто мае патрэбу, захоча дэманстраваць сваю беднасць), а ў менш людных месцах, каб збяднелыя жыхары горада не саромеліся падыходзіць да іх па бохан», — адзначыў рэстаратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?