Забарона на палёты ў Крым увёў Еўракантроль. Адмовілася ад Крыму і «Белавія». Еўракантроль раіць пры выбары маршрутаў ўзгадніць іх з украінскімі, румынскімі, балгарскімі і турэцкімі дыспетчарамі.

Еўрапейская арганізацыя па бяспецы аэранавігацыі (Еўракантроль) забараніла палёты ў Крым, а менавіта ў Сімферопаль і Севастопаль. Інфармацыя пра гэта размешчана на афіцыйным сайце арганізацыі. «Еўракантроль, строга прытрымліваючыся Канвенцыі ICAO аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, не будзе прызнаваць любыя аднабаковыя дэкларацыі аэранавігацыйнага абслугоўвання над якойсьці часткай украінскай паветранай прасторы, выдадзеныя не ўкраінскай уладай», — гаворыцца ў паведамленні, якое цытуе «Нямецкая хваля».

Адмовілася ад палётаў у Сімферопаль і беларуская авіякампанія «Белавія». Праўда, афіцыйна гэта патлумачылі слабым попытам. У мінулыя гады палёты з Мінска ў Сімферопаль ажыццяўляліся ў летні перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?