Прэс-служба Пятра Парашэнкі, каментуючы публікацыю «Украінскай праўды», пацвердзіла, што частка перамоваў аб стварэнні саюза з Віталём Клічко сапраўды праходзіла ў Вене, але не насіла сакрэтнага характару.

Парашэнка пацвердзіў сустрэчу з Клічко ў Вене і абверг «абавязацельствы» перад Фірташам.

«Тое, што пра іх не паведамлялася, не азначае, што з гэтага рабілі таямніцу. Яны адбыліся 25 сакавіка ў Вене — з-за таго, што Уладзімір Клічко рыхтуецца ў Аўстрыі да намечанага на 25 красавіка бою. Акрамя таго, 25 сакавіка Уладзімір святкуе свой дзень нараджэння. Віталь заўсёды яго падтрымлівае, а Парашэнка гэты раз запрасілі, таму што ў яго склаліся сяброўскія адносіны са знакамітымі братамі «, — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Парашэнкі.

Фінальнае рашэнне аб аб'яднанніу рэшце рэшт прыняў сам Віталь Клічко, выслухаўшы ўсе аргументы. Яно не азначае, што Пётр Парашэнка прыняў абавязацельствы перад трэцяй асобай, у тым ліку і Дзмітрыем Фірташам, тым больш, што апошні не быў удзельнікам перамоваў у Вене, паведамляе прэс-служба.

Паведамляецца, што Парашэнка з'яўляецца дастаткова забяспечаным, каб самастойна прафінансаваць сваю кампанію і ня браць абавязацельстваў ні перад кім, акрамя выбаршчыкаў, — чаго жадае ўсім іншым кандыдатам.

Парашэнка дапускае, што публічныя палітычныя заявы Дзмітрыя Фірташа з'яўляюцца часткай яго абароны ад амерыканскага правасуддзя, а асяроддзе Фірташа жа генеруе адпаведную інфармацыйную хвалю, якая накладваецца на выбарчую кампанію ва Украіне.

«У новай Украіне ўсе будуць паважаць законы і выконваць іх, а не купляць лаяльнасць улады, як за Януковіча. Я не пракурор, але як для палітыка для мяне відавочна, што на Фірташы ляжыць вялікая частка палітычнай адказнасці за дзейнасць ранейшага рэжыму, пазбегнуць якой немагчыма», — рэзюмуе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?