Беларусь у гэтым годзе ўпершыню правядзе палявыя выпрабаванні генетычна мадыфікаванай бульбы, паведаміў дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.

У мінулым годзе беларускую трансгенную бульбу з падвышанай устойлівасцю да хвароб і каларадскага жука высадзілі ў цяпліцах для атрымання насеннага матэрыялу, хаця раней меркавалася высадзіць яго на спецыяльным выпрабавальным палігоне, які быў створаны на базе інстытута.

У гэтым годзе гэтую геннамадыфікаваную культуру ўпершыню змесцяць у адкрыты грунт на біялагічным доследным полі на выпрабавальным палігоне плошчай 0,3 га, які знаходзіцца на вуліцы Францыска Скарыны ў Мінску, дзе для росту трансгенных раслін створаны ўсе неабходныя ўмовы.

Па словах Кільчэўскага, у рамках першых у Беларусі палявых выпрабаванняў навукоўцы вывучаць ўплыў генетычна мадыфікаванай культуры бульбы «на біялагічную разнастайнасць, а таксама магчымасці перадачы трансгенаў навакольным відам раслін».

У той жа час аб камерцыйным выкарыстанні геннамадыфікаваных прадуктаў, у прыватнасці бульбы, можна будзе казаць толькі праз два-тры гады пасля правядзення палявых выпрабаванняў і ўважлівага аналізу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?