На афіцыйным сайце прэзідэнта Расіі ў раздзеле «Біяграфіі» знікла інфармацыя аб жонцы Уладзіміра Пуціна Людміле, згаданыя толькі дочкі Марыя і Кацярына.
Пра развод стала вядома 6 чэрвеня 2013 г.
«Гэта азначае, што развод адбыўся», — пракаментаваў змены ў біяграфіі прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.
Расійскія СМІ выказалі здагадку, што ўнясенне змяненняў звязана з дэкларацыяй аб даходах вышэйшых службовых асобаў дзяржавы і членаў іх сем'яў, якая падаецца да 1 красавіка.
У чэрвені 2013 года, абвешчаным у Расіі «годам сям'і», Уладзімір і Людміла Пуціна абвясцілі пра намер расстацца.
Аб разводзе яны паведамілі пасля балетнага спектакля ў Крамлі. «Гэта было нашым агульным рашэннем — наш шлюб завершаны», — распавёў Пуцін.
Вяселле Пуціных адбылося 28 ліпеня 1983 г. Такім чынам, яны пражылі разам амаль 30 гадоў.
У расійскай прэсе часта ўсплывае тэма стасункаў Пуціна і алімпійскай чэмпіёнкі па мастацкай гімнастыцы, дэпутата Дзрждумы Аліны Кабаевай.