Беларуская чыгунка з 26 красавіка па 11 мая прызначыла 84 дадатковыя цягнікі. Гэта 30 цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 54 цягнікі міжнародных ліній. 

У міжрэгіянальных зносінах будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 679/680 Гомель — Мінск, які адпраўляецца з Гомеля ў 15.27 і прыбывае ў Мінск у 19.05. Гэты цягнік прызначаны на 28 красавіка, 1 і 8 мая. 

На святы таксама будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі міжрэгіянальных ліній № 632 Мінск — Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 638 Мінск — Калінкавічы — Гомель (28 красавіка і 8 мая), № 693 Мінск — Полацк (28 красавіка), № 671/672 Мінск — Брэст — Мінск (1 мая) і інш. 

Што да міжнародных зносін, то Беларускай чыгункай сумесна з Расійскімі чыгункамі дадаткова прызначаныя цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: Брэст — Масква — Брэст, Мінск — Масква — Мінск, Брэст — Санкт-Пецярбург — Брэст і інш. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 148/147 Калінінград — Масква — Калінінград і № 80/79 Калінінград — Санкт-Пецярбург — Калінінград

Больш падрабязную інфармацыю аб прызначаных дадатковых цягніках і часе іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў. 

«Беларуская чыгунка працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд красавіцкіх і майскіх святаў і па выхадных днях з улікам росту пасажырапатоку», — адзначыла прэс-служба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?