Калі расійскія войскі перасякуць ўкраінскую мяжу, Украіна «будзе абараняцца і нанясе ўдар у адказ», сказаў Бі-Бі-Сі ўкраінскі прэм'ер-міністр Арсен Яцанюк.

«Мы будзем абараняць сваю краіну любымі спосабамі. Калі Расія пачне вайну, мы будзем абараняцца», — сказаў Яцанюк у інтэрв'ю тэлевізійнай перадачы Сусветнай службы Бі-Бі-Сі Hard Talk.

Паводле яго слоў, Украіна пакуль не плануе ўступаць у НАТА, аднак любое ўмяшанне з боку Расіі ў гэтае пытанне ён лічыць непрымальным.

Яцанюк абвінаваціў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў масавых забойствах падчас пратэстаў у Кіеве ў лютым.

«Для нас цалкам ясна, што Януковіч і яго саюзнікі нясуць асабістую адказнасць за гэтыя забойствы», — сказаў украінскі прэм'ер, дадаў, што ў экс-прэзідэнта будзе магчымасць абараніць сябе ў судзе.

Інтэрв'ю Арсенія Яцанюка перадачы Hard Talk выйдзе ў эфір на тэлеканале BBC World сёння, 3 красавіка, у 23:30 па Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?