На малой лядовай арэне спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна» ў гэтыя хвіліны пачаўся таварыскі хакейны матч, у якім сустракаюцца каманда прэзідэнта Беларусі і каманда Знешэканамбанка Расіі.

Цяперашняя сустрэча паміж дружынамі прэзідэнта Беларусі і Знешэканамбанка стала другой з моманту заснавання дзвюх аматарскіх камандаў.

У 2012 годзе сапернікі таксама сустракаліся ў Мінску, і тады гаспадары лёду святкавалі перамогу з лікам 9:6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?