Расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў пра адмену нулявой вывазной мытнай пошліны на газ для Украіны.

«Падпісанне пастановы аб адмене прымянення льгот па мытнай пошліне пры пастаўках газу на Украіну для нас значыць, што аўтаматычна, строга ў адпаведнасці з дзеючым кантрактам на пастаўку газу на Украіну ад 2009 года, цана на газ павышаецца, і з красавіка яна складзе $485 за 1 тыс. куб.м», — прыводзіць словы кіраўніка «Гапзпрома» Аляксея Мілера на сустрэчы з Мядзведзевым агенцтва Інтэрфакс.

Расійскі Савет Федэрацыі ў аўторак дэнансаваў харкаўскія пагадненні з Кіевам, па якім той атрымліваў зніжкі на расійскі газ у абмен на працяг тэрміну знаходжання Чарнаморскага флоту Расіі ў Севастопалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?