Высокі суд Аўстраліі прызнаў наяўнасць трэцяга полу ў людзей і пастанавіў, што грамадзяне могуць вызначаць свой пол ў дакументах не толькі як мужчынскі або жаночы, але і як нявызначаны, паведамляюць інфармагенцтвы. 

Падставай для вынясення такога рашэння стала шматгадовая цяжба жыхара Сіднэя па іменіНоры з гарадскім бюро рэгістрацыі грамадзянскага стану. Норы нарадзіўся мужчынам, але ў 1989 годзе зрабіў сабе аперацыю па змене полу і вырашыў жыць «ні як мужчына, ні як жанчына». Аднак згодна з правіламі, якія існавалі дагэтуль, у афіцыйных дакументах абавязкова павінна ўтрымлівацца адзнака ў графе «пол: мужчынскі, жаночы». Таму ў афіцыйных паперах Норы па-ранейшаму называлі то мужчынам, то жанчынай. 

Цяпер уладам прыйдзецца дадаць у дакументы новы варыянт - «пол нявызначаны». 

«Я ў эйфарыі!», — заявіла Норы журналістам у сувязі з рашэннем суда. 

Улічваючы, што Высокі суд з'яўляецца вышэйшай судовай інстанцыяй у Аўстраліі, яго рашэнне паставіла апошнюю кропку ў спрэчцы з нагоды існавання трэцяга полу ў чалавека.

Аўстралія не першая краіна ў свеце, дзе на афіцыйным узроўні прызналі існаванне трэцяга полу. Германія і Непал дазваляюць сваім грамадзянам ставіць прочырк ў графе пола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?