Заяўку на правядзенне традыцыйнага «Чарнобыльскага шляху» плануецца падаць у Мінгарвыканкам 10 красавіка, паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

7 красавіка адбудзецца першае пасяджэнне аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху», на якім павінен быць вызначаны фармат акцыі, у тым ліку маршрут шэсця. Паводле слоў Янукевіча, у пасяджэнні аргкамітэта плануецца ўдзел прадстаўнікоў Партыі БНФ, Экалагічнага камітэта імя прафесара Івана Нікітчанкі, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Аб`яднанай грамадзянскай партыі, руху «За Свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і іншых арганізацый.

«Чарнобыльскі шлях» — вулічная акцыя, якую беларуская апазіцыя праводзіць штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, якое завяршаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзенне мітынгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?