Хакейная каманда прэзідэнта Беларусі выйграла сёння ў дружыны Знешэканомбанка Расіі з лікам 8:5 (2:3, 3:2, 3:0 ) у таварыскім матчы, які адбыўся на малой пляцоўцы мінскай «Чыжоўка- Арэны». 

Матч атрымаўся вельмі напружаным, і спачатку ініцыятывай завалодалі госці, якія павялі ў ліку — 2:0. Толькі пасля гэтага беларусы страпянуліся і адказалі двума закінутымі шайбамі, зраўняўшы вынік. Аднак першая 20-хвілінка завяршылася на карысць расіян — 3:2, якія выйшлі наперад перад самым перапынкам. Упартая барацьба працягнулася і ў другім перыядзе, калі супернікі па чарзе закідвалі ў вароты адзін аднаму і сышлі на перапынак пры нічыйным рахунку - 5:5. У заключным трэцім матчы гаспадары яшчэ тройчы закінулі ў вароты супернікаў. 

У складзе беларускай дружыны па адной шайбе закінулі Аляксандр Лукашэнка, Аляксей Цітавец, Аляксей Круцікаў, Дзмітрый Шульга, Андрэй Кавалёў, Уладзімір Цыплакоў, Павел Белы. А у гасцей двойчы вызначыўся Аляксей Бялецкі, яшчэ па разу галамі адзначыліся Канстанцін Зайцаў, Максім Якімчук, Раман Рудых. 

Лепшымі гульцамі матчу названы Уладзімір Цыплакоў і Вадзім Пякарскі у камандзе Прэзідэнта, а ў тых, хто прайграў лаўрэатамі сталі Міхаіл Саладухін і Аляксандр Ярыгіна. 

Капітан расійскай дружыны Іван Фядотаў адзначыў, што сённяшні матч атрымаўся вельмі цікавым і займальным для заўзятараў, якіх сабралася вельмі шмат. На яго думку, беларуская дружына з'яўляецца адной з наймацнейшых, і таму супрацьстаяць ёй вельмі цяжка. Ён таксама сказаў, што ў Расіі з нецярпеннем чакаюць маючага адбыцца ў траўні чэмпіянату свету ў Мінску і спадзяюцца, што расейцы рэабілітуюцца на сусветным першынстве за няўдачу на Алімпіядзе-2014 у Сочы. Ён таксама адзначыў, што ўпершыню граў на лёдзе «Чыжоўка- Арэны», і яго партнёрам па камандзе яна вельмі спадабалася: «Гэта арэна найвышэйшага міжнароднага ўзроўню. Удзельнікі маючага адбыцца чэмпіянату свету будуць мець вельмі камфортныя ўмовы для гульні і адпачынку». 

Сённяшнія сапернікі ўжо сустракаліся паміж сабой у маі 2012 года ў Мінску, і тады поспех таксама быў на баку беларусаў — 9:6. 

Хакейная каманда Знешэканомбанка Расіі была створана ў 2002 годзе па ініцыятыве кіраўніцтва банка і прафсаюзнай арганізацыі. Яе з'яўленне стала часткай ўнутрыкарпаратыўнай фізкультурна-аздараўленчай праграмы банка. Гульцамі з'яўляюцца работнікі банка, а таксама супрацоўнікі прыязных структур. Асноўны склад каманды — аматары, хоць некаторыя з іх з'яўляюцца выпускнікамі спартыўных школ.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?