Адразу 3 гатэлі адкрыліся ў Мінску 3 красавіка. Усе яны пабудаваныя для прыёма гасцей Чэмпіяната свету па хакеі. 

Гасцінічны комплекс «Вікторыя-2» найдаражэйшы. Ён размешчаны на праспекце Пераможцаў у непасрэднай блізкасці ад Палаца Незалежнасці, плошчы Дзяржаўнага сцяга, выставачнага комплексу «Белэкспа», стэлы «Мінск — горад-герой» і музея Вялікай Айчыннай вайны. 

Як паведаміў дырэктар бізнес-цэнтра «Сталіца» Барыс Крыцкі, падчас чэмпіянату свету па хакеі ў гасцініцы спыняцца каманды з 7 краін.

 «З 15 красавіка мы будзем рыхтаваць гасцініцу для засялення спартыўных каманд. Гатэль функцыянальна гатовы забяспечыць патрэбы ўсіх гасцей Мінска», — падкрэсліў Барыс Крыцкі. 

Ён можа прыняць адначасова амаль 450 пастаяльцаў. Кошт нумароў ад $ 187 у суткі, кошт пражывання ў апартаментах дасягае $800. Пры замове нумара анлайн дзейнічае зніжка 10%. У распараджэнні гасцей 256 гасцінічных нумароў, сярод якіх 63 аднамесных, 181 двухмесны, 8 люксаў, 3 нумары для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама адны апартаменты. . Ва ўсіх нумарах ёсць кандыцыянеры, міні-сейфы і міні-бары, гарадская і міжнародная тэлефонная сувязь, высакахуткасны доступ у Інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне, фірмовыя пасцельныя і лазневыя прыналежнасці. 

Сёння таксама адкрыліся гатэлі «Арэна « на скрыжаванні вуліц Галадзеда і Ташкенцкай і IT Time па вуліцы Купрэвіча. 

Падчас ЧС у трохзоркавым гатэлі «Арэна» будзе пражываць тэхнічны персанал тэлебачання, які падчас спартыўнага першынства будзе працаваць у «Чыжоўка- Арэне». Гатэль зможа прыняць адначасова 207 чалавек у 107 нумарах. Кошт пражывання ў гатэлі — ад $ 80 у суткі. Гасцям прапануюцца аднамесныя або двухмесныя нумары, нумары катэгорыі люкс і апартаменты. Прадугледжана магчымасць засялення людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пастаяльцы змогуць перакусіць у рэстаране або лобі-бары, да іх паслуг канферэнц-зала, фітнес-цэнтр з трэнажорным залам і саунай, салон прыгажосці. Каля гатэля ёсць паркоўка, якая разлічана на 55 аўтамабіляў. 

Гасцініца IT Time з'яўляецца адной з чатырох гасцініц эканомкласа ў індустрыяльным выкананні. Гасцініцы East Time, Sport Time, Hold Time і IT Time аб'яднаны адным брэндам, але кожная з іх мае ўласны стыль. У 133 нумарах гасцініцы IT Time змогуць размясціцца 265 гасцей. Аднамесны нумар абыйдзецца ў Br330 тыс., двумесны — у Br670 тыс., трохмесный — у Br810 тыс. Кошт пражывання ў нумары катэгорыі люкс — Br760 тыс. Гасцініца абсталяваная ўсім неабходным для прыёму людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?