Мінскае «Юнацтва» зраўняла лік у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі ў матчы з «Нёманам». Сёння мінчукі перамаглі гарадзенцаў з лікам 2:0 (0:0, 2:0, 0:0).
Лік у серыі (да чатырох перамогаў) стаў 2:2.
Наступны матч серыі пройдзе 5 красавіка ў Гродне. 7 красавіка каманды згуляюць у Мінску. Сёмы, калі спатрэбіцца, матч пройдзе ў Гродне 9 красавіка.
«Нёман» быў чэмпіёнам краіны ў 1998, 1999, 2001 і 2013 г.
«Юнацтва» — шасціразовы чэмпіён краіны (2004, 2005, 2006, 2009, 2010, 2011).
0
0
0
0
0
0