Вядомы ўкраінскі хіп-хоп праект «Танок на майдані Конго» (ТНМК) 1 красавіка выступіў разам з Маладзёжным акадэмічным сімфанічным аркестрам (МАСО) «Слобожанські». Гэта песня «Там, де ти тепер» прысвечаная «Нябеснай сотні Майдану», загінулым за свабоду Украіны ў ходзе зімовых пратэстаў у Кіеве.
«Памяці тых, хто ішоў да канца за ўласныя перакананні», — гаворыцца ў анатацыі да песні.