Саміт СНД пройдзе восенню ў Мінску, паведаміў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей 4 красавіка ў Маскве на прэс-канферэнцыі па выніках пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці. 

«Беларусь адносіць сябе да актыўных удзельнікаў інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Таму мы пагадзіліся з тым, каб узяць на сябе старшынства сёлета і правесці ў сябе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў у канцы мая гэтага года і Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета міністраў замежных спраў краін СНД восенню гэтага года».

З самага пачатку саміт СНД планавалася правесці восенню ў Кіеве, паколькі з 2014 года ў СНД старшынствавала Украіна. Аднак 19 сакавіка Украіна аб'явіла аб сваім рашэнні не працягваць старшынства з-за адмовы партнёраў па СНД правесці нечарговае пасядждэнне СМЗС у Кіеве для абмеркавання падзей у Крыме. 

Функцыі старшыні СНД да канца 2014 года ўзяла на себя Беларусь. На сённяшняй сустрэчы ў Маскве міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў: МЗС Расіі разлічвае, што старшынства Беларусі будзе паспяховым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?