У Вялікабрытаніі студэнтка Сафі Олдрыдж да самых родаў не ўяўляла, што цяжарная. У бальніцу Сафі паехала з-за моцных боляў у спіне. Аказалася, што ёй неабходна не лячыць спіну, а нараджаць. 

Не падазраючая аб цяжарнасці брытанка прыехала ў бальніцу, але атрымаўшы абязболенне, вярнулася назад дадому. А праз паўгадзіны зноў прыехала ў тую ж клініку на машыне хуткай дапамогі і нарадзіла сына Томаса. Дактары хуткай дапамогі зразумелі, што Сафі Олдрыдж нараджае ў той момант, калі ў дзяўчыны адышлі воды ў машыне. Роды доўжыліся ўсяго паўгадзіны, у выніку чаго на свет з'явіўся маленькі хлопчык Томас. 

«Так, гучыць дзіўна, але я цалкам не падазравала аб уласнай цяжарнасці! Мне не ванітавала, у мяне не рос жывот, ішлі «крытычныя дні», усе рэчы я насіла таго ж памеру і нават хадзіла на начныя вечарынкі да сяброў!», — распавядае маладая мама. 

«Для ўсіх маіх знаёмых з'яўленне на свет майго сына было вялікім шокам. У радзільным доме ў мяне не было ні рэчаў для немаўля, ні пялёнак», — дадае Сафі. 

Тым не менш, брытанка вельмі рада нараджэнню сына. «Цяпер, калі ў мяне з'явіўся Томас, я разумею, што гэта цуд — дзеці! Я прыехала з лякарні з дзіцем, а мяне забяспечылі ўсім неабходным родныя і сябры. Вялікі ім дзякуй!», — кажа Сафі Олджрыдж, якая перажыла непрыкметную цяжарнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?