Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян падпісаў рашэнне аб адстаўцы ўрада рэспублікі. Прымаючы за аснову прадстаўленую прэм'ер-міністрам Арменіі Тыгранам Саркісянам заяву аб адстаўцы, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне прыняць адстаўку ўрада Арменіі. Членам урада даручана ажыццяўляць выкананне абавязкаў да фарміравання новага ўрада. 

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Арменіі, прэзідэнт прызначае прэм'ер-міністра ў дзесяцідзённы тэрмін пасля прыняцця адстаўкі ўрада на падставе размеркавання дэпутацкіх месцаў у парламенце. Новы склад урада фарміруецца ў 20-дзённы тэрмін пасля прызначэння прэм'ера. 

Правам прызначэння новага прэм'ер-міністра Арменіі карыстаецца палітычная большасць — Рэспубліканская партыя Арменіі, якую ўзначальвае прэзідэнт рэспублікі Серж Саргсян. 

Саркісян падаў заяву аб адстаўцы вечарам у чацвер на пасяджэнні выканаўчага органа кіруючай Рэспубліканскай партыі. Ён займаў пасаду прэм'ер-міністра Арменіі з красавіка 2008 года, з'яўляецца намеснікам старшыні Рэспубліканскай партыі. 

Чатыры апазіцыйныя фракцыі парламента Арменіі раней заявілі, што 28 красавіка на пасяджэнні заканадаўчага органа маюць намер вынесці вотум недаверу ўраду і запатрабаваць адстаўкі прэм'ера. Апазіцыйныя фракцыі абвінавачвалі прэм'ера ў правале эканамічнай палітыкі, а таксама выступалі супраць ўкаранення урадам абавязковай назапашвальнай пенсійнай сістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?