5 красавіка 1994 года ў Сіэтле (ціхаакіянскае ўзбярэжжа ЗША) скончылася жыццё лідара гурту Nirvana Курта Кабэйна.

Пра гэта стала вядома толькі 8 красавіка, калі музыку знайшоў электрык, які ўбачыў праз шкло аранжэрэі цела.

Яму было 27 гадоў. Такім чынам, музыка трапіў у сумнавядомы «клуб 27» — менавіта ў гэтым веку загінулі такія вядомыя музыкі як Роберт Джонсан, Браян Джонс, Джаніс Джоплін, Джым Морысан, Джымі Хендрыкс і Эмі Уайнхаўс.

Афіцыйна смерць Кабэйна лічыцца самагубствам, але як заўжды бывае ў выпадку смерці вядомых людзей, шматлікія фанаты не выключаюць магчымасці забойства.

Значнасць Кабэйна для сучаснай музыкі цяжка пераацаніць, гурт Nirvana некаторыя крытыкі лічаць апошнім класічным гуртам у гісторыі рок-музыкі.

«Наша Ніва» прапануе вам відэа самага вядомага канцэрта гурту — акустычнага выступу на канале MTV, поўны запіс якога выйшаў пасля смерці музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?