У межах акцыі «Пятніцы з Гедройцам» у кнігарні «логвінаЎ» Ігар Бабкоў прэзентаваў свой раман «Хвілінка. Тры гісторыі».

Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, фота Юліі Цімафеевай

Людміла Рублеўская, Альгерд Бахарэвіч, Ігар Бабкоў, фота Юліі Цімафеевай

Ігар Бабкоў у 1990-я стварыў адну з самых значных кніг таго часу — «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» сталі сапраўднай класікай сучаснай беларскай літаратуры.

Новая кніга Бабкова ўжо загаддзя абмяркоўвалася як галоўны прэтэндэнт на Гедройца-2014. «Наша Ніва» адправілася на сустрэчу з пісьменнікам, каб даведацца пра значнасць для Мінска піцэрыі «Хвілінка», 90-я ў Беларусі і пра тое, як Ганна Мастоўская магла б стаць беларускім Борхесам.

«Хвілінка» была легендарным месцам, — расказвае Ігар Бабкоў. – Гэта была піцэрыя, на месцы сённяшніх «Печкі-лавачкі» і Patio Pizza, дзе прадавалі найлепшую ў Мінску каву, і куды прыходзіла ўся інтэлегенцыя. «Хвілінка» гэта гісторыя трох герояў, якія трапляюць у кавярню напрыканцы 80-х».

Вядоўца імпрэзы Альгерд Бахарэвіч пытаецца ў спадара Бабкова, ці можна лічыць «Хвілінку» шляхаводнікам па 90-х у Беларусі.

«Хутчэй гэта кніга пра свій унутраны космас, пра людзей, якія жывуць у сваім свеце. Як яно бывае, калі прыходзіць новае пакаленне, то яму падаецца, што да яго нічога не было, гэта нармальная, звыклая сітуацыя. 90-я канешне ж былі вялікім выбухам, але тут гаворка ідзе пра 80-я, калі мы адчувалі, што вось-вось здарыцца нешта вялікае і надзвычай значнае, і яно насамрэч здарылася, толькі мы пры ўсім пры гэтым засталіся тыя самыя».

Персанажы «Хвілінкі», па словах спадара Бабкова, маюць да яго самае прамое дачыненне.

«Я вельмі люблю позняга Сэлінджэра, ягоную «Сагу пра Гласаў». А Гласы для Сэлінджэра былі часткай яго. Вось і мае персанажы самі расказваюць мне сваю гісторыю, мяне ў кнізе няма, але я раскладаю сябе ў праецыю на ўсіх персанажаў. У рэшце рэшт, я напісаў кнігу пра тое, як жывуць людзі».

Узгадвае пісьменнік і пра Караткевіча.

«У нейкім сэнсе Караткевіч нас усіх спакусіў, - кажа Бабкоў. – Караткевіч як вялікі паветраны шар, але нават у вышыні сярод аблокаў, мы заўжды застаемся самі сабой. «Тутэйшыя» калісьці апынуліся на адрэзку ад Караткевіча да Джойса».

Альгерд Бахарэвіч прапануе паразважаць на тэму Еўропы, як утопіі для Беларусі.

«Я заўжды лічыў, што час, у які мы жывем — гэта наш дом, трэба навучыцца затрымліваць час у сабе, — кажа Бабкоў.

— Усё адно наш час застанецца ў нас, Еўропа ў канцы 80-х была як утопія. І ў гэты самы час мы даведваемся, што каб апынуцца ў Еўропе, нам не трэба нікуды ехаць, што вось яно ўсё тут, пад носам. І спачатку было вельмі крыўдна – крыўдна, што ў нас скралі нашу еўрапейскасць».

Разважаючы пра Еўропу і цыклічнасць часу Ігар Бабкоў прыгадвае пра віленскага выдаўца Юзафа Завадскага.

«Ён 200 гадоў таму адкрыў у Вільні кнігарню, ён быў такім тагачасным Логвінавым. І ведаеце, што цікава, у адным лісце да Чартарыйскага, ён піша, што выдаваць кнігі накаладам болей за 500 асобнікаў не мае энсу – усё адно болей мясцовыя жыхары не купяць».

Пасля чаго Бабкоў прыгадвае пісьменніцу Ганну Мастоўскую.

«Яна прапанавала Завадскаму, што напіша цыкл чытэльных прыгодніцкіх раманаў у стылі «французскага жыцця», і нават дае яму грошы на тое. Завадскі пагаджаецца, і яна пачынае «бамбіць» гэтыя кнігі тут, у Заслаўі, усяго выйшла 12 штук. Прыбытку з іх, на які разлічвалі Мастоўская і Завадскі з гэтых кніг не паступае, як і зараз у сітуацыі з Логвінавым. Дык вось, я адкрыў гэтыя кнігі, чакаў убачыць там французскую папсу, а там проста чысты Борхес: монцая, арыентальная экзатычная проза».

Лагічным чынам узгадвае Бабкоў і пра Украінскую сітуацыю.

«Ведаеце, чым беларусы цікавы еўрапейцам? Гэта апошнія жыхары Еўропы, для каго Еўропа застаецца ўтопіяй. І еўрапейцам вельмі цікавы гэты наш погляд на сябе і на іх. Вось Украіна зараз абудзіла Еўропу, паказала ўласна еўрапейцам, што за Еўропу можна паміраць, толькі дзеля таго, каб захаваць яе жывой. Наступнае стагоддзе, гэта дакладана будзе стагоддзе Кітая, і Еўропе трэба абудзіцца і захавацца, Украіна паказала добры прыклад».

Вяртаючыся да «Хвілінкі» Бабкоў кажа, што галоўнае ў ягонай кнізе, апроч таго, што гэта гісторыя адной мінскай кавярні, гэта метафізічная аўтабіяграфія.

«Аднак гаворка ідзе не пра персанажа, і не пра «наратара», які часам са здзіўленнем пачынае разумець, што ён сам таксама персанажа». – кажа Бабкоў.

Глядзі таксама: Рублеўская: Вялікая частка беларускай гісторыі яшчэ не вербалізаваная

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?