Мода на вініл дайшла і да Беларусі: у «Краме Ў», што месціцца ў будынку галерэі «Ў», адкрылася крама вінілавых кружэлак Delay Sound System. Стваральнікі крамы, аднаіменная дыджэйская групоўка расказалі «Нашай Ніве» пра перспектывы вінілавага бізнэсу ў Беларусі.

Крама вінілавых кружэлак у памяшканні «Крамы Ў».

Крама вінілавых кружэлак у памяшканні «Крамы Ў».

У памяшканні «Крамы Ў» — невялікі натоўп. Рэч у тым, што тут сёння адкрываецца вінілавая крама. Не першая ў Мінску, але першая, пра якую будзе вядома не толькі знаўцам і калекцыянерам. Дыджэі групоўкі Delay Sound System па чарзе круцяць кружэлкі, у куце стаіць кошык-распродаж, калекцыянеры прыцэньваюцца да тавару.

«Мы самі актыўна збіралі вініл, — кажа адзін са стваральнікаў крамы Захар Шлімакоў. — І вырашылі, а чаму б не адкрыць краму ў Мінску, вось што ў Мінску добра, што не зробіш, усё тут будзе ўпершыню».

Што плануюць прадаваць гаспадары? Па-першае, новыя рэлізы.

«У суседніх краінах усе новыя рэлізы прадаюцца на вініле, вось і мы будзем рабіць тое самае, — кажа спадар Захар. — Будзем адкрываць для людзей музыку, якая не ўпісваецца ў фарматы радыёстанцый».

Колькі будзе каштаваць кружэлка? Залежыць ад некалькіх фактараў: па-першае, у краме прадаюцца як новыя кружэлкі, так і старыя, як кажуць «з тых самых часоў». Цэны на іх моцна адрозніваюцца. Па-другое, бывае, што новы альбом каштуе па сабекошце і па 60 еўра, таму цана на яго будзе вышэйшая.

Вазок з кружэлкамі па 5 еўра. 

Вазок з кружэлкамі па 5 еўра. 

«Мы імкнемся захаваць чалавечыя цэны, каб не было такога, што чалавек прыйшоў, нешта ўбачыў, але дазволіць сабе гэтага не можа, — кажа спадар Шлімакоў. — Мы прывозім кружэлкі з Берліна, з Амстэрдама, бо шмат вандруем».

Ці можа быць такі бізнэс прыбытковым?

«Гэта, як называецца на захадзе, funky business — то бок, калі нічога не прадасца, то ў нас проста будзе шмат класнага вінілу, — кажа Захар. — Гэта хутчэй не бізнэс, а наша супольная зацікаўленасць. Вось хутка адправімся ў новую вандроўку, яшчэ кружэлак прывязем. Напрыклад, з Масквы хутка прыедуць усе цікавыя расійскія вінілы, напрыклад, «Ляпісы», таму прыходзьце.

З нагоды адкрыцця крамы 5 красавіка ў бары «Ў» ладзіцца DJ-сэт, які працягнецца да позняй ночы. 

З нагоды адкрыцця крамы 5 красавіка ў бары «Ў» ладзіцца DJ-сэт, які працягнецца да позняй ночы. 

Крама Delay Sound System месціцца па адрасе праспект Незалежнасці 37а, працуе ад 12-й гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?