Пра гэта заявіў старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка ў эфіры «Шустэр Live».
«Яго праз Севастопаль вывезлі», — сказаў старшыня СБУ, не ўдакладніўшы, якім менавіта транспартам, аднак адзначыў, што Януковіча суправаджалі, у тым ліку, грамадзяне Расіі. Па словах Налівайчанка, у 19:00 22 лютага ён разам з Арсенам Авакавым вылецеў з Кіева ў Сімферопаль, каб затрымаць Януковіча.
Аднак, па інфармацыі кіраўніка СБУ, у 19:20 картэж Януковіча, які накіроўваўся да адной з рэзідэнцый, змяніў маршрут. Картэж адмовіўся ад суправаджэння супрацоўнікаў Упраўлення дзяржаўнай аховы і з трыма машынамі рушыў да Севастопаля, адкуль пазней перабраўся ў Расію.
Як паведамлялася раней, Налівайчанка прыгразіў Януковічу міжнародным трыбуналам, калі той не з'явіцца на допыт ва Украіну.