Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не выключае ўвядзення эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі. Пра гэта яна заявіла 5 красавіка ў Берліне, выступаючы на з'ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) — партыі, старшынёй якой яна з'яўляецца.

Reuters.com

Reuters.com

«Калі тэрытарыяльная цэласнасць Украіны будзе і далей парушацца, тады мы будзем вымушаныя ўвесці эканамічныя санкцыі», — адзначыла яна.

Паводле яе слоў, санкцыі з боку ЕС могуць быць разгледжаны ў тым выпадку, калі Расія зробіць далейшыя крокі па дэстабілізацыі сітуацыі з тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны.

Таксама Меркель адзначыла, што наколькі б рознымі ні былі краіны — члены Еўрасаюза, прымаць сумесныя рашэнні і дзейнічаць разам яны змогуць заўсёды.

«Ніхто не павінен у гэтым сумнявацца. Нягледзячы на адрозненні ў поглядах, воляю лёсу мы аб'яднаныя, разам мы прымем такое рашэнне», — падкрэсліла Меркель.

Канцлер таксама ўказала на тое, што павышэнне цаны на газ падвяргае Кіеў эканамічнаму ціску. Пры гэтым Меркель дадала, што «ніхто не хоча спыняць абмеркаванне сітуацыі» з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?