Данецкія сепаратысты пагражаюць сфармаваць «народны абласны савет» і правесці рэферэндум аб далучэнні вобласці да Расіі.

Пра гэта яны заявілі праз гукаўзмацняльную апаратуру, усталяваную ў захопленым будынку абласнога савета / абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Захопнікі зачыталі рэзалюцыю, у якой патрабуюць неадкладнага склікання пазачарговай сесіі Данецкага абласнога савета і прыняцця ёю рашэння аб правядзенні рэферэндуму аб уваходжанні ў склад Расіі.

Калі сёння да апоўначы не будзе склікана пазачарговая сесія, то сепаратысты пагражаюць абвясціць у панядзелак у 12 гадзін «народны мандат», гэта значыць «распусціць абласны савет» і ў якасці дэпутатаў «абраць прадстаўнікоў» ад усіх прадстаўнікоў грамадскасці ў вобласці.

Яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў прыйсці да адміністрацыйнага будынка і падтрымаць іх. У цяперашні час у будынак АДА заносяць у вялікай колькасці прадукты харчавання, паведамляе Unian.net.

17:15

Мітынгоўцы патрапілі ў будынак адміністрацыі, прарваўшы кардон міліцыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў падагналі да будынка вадамёт.

Раней стала вядома, што на плошчы Леніна ў Данецку прайшоў мітынг. Удзельнікі акцыі, колькасць якіх ацэньваецца ад пяцісот да дзвюх тысяч чалавек, скандавалі лозунгі, трымаючы ў руках сцягі Расійскай Федэрацыі, георгіеўскія стужкі, а таксама сцягі прарасійскіх грамадскіх арганізацый.


Live streaming video by Ustream

У Луганску мітынгоўцы ўзялі штурмам будынак СБУ.

Натоўп выбіў дзверы і ўварваўся ў будынак. Дзверы літаральна знеслі.

Тут жа мітынгоўцы прабраліся на другі паверх і пачалі ламаць вокны велізарнымі цаглінамі. Некалькі «актывістаў» забраліся на карніз будынка. Ля ўваходу ў будынак валіць дым: пайшлі ў ход дымавыя шашкі. Таксама на месца прыбыў рэанімабіль. 

У Харкаве актывісты Антымайдану з абодвух бакоў заблакавалі вуліцу Рымарскую, не выпускаючы прыхільнікаў Еўрамайдану.

У Харкаве супрацоўнікам міліцыі ўдалося вывесці з акружэння актывістаў Антымайдану амаль два дзесяткі еўрамайданаўцаў.

Больш за паўтары гадзіны міліцыянты выводзілі актывістаў Еўрамайдану ад тэатра ім. Шаўчэнкі па завулку Класічным да вуліцы Клачкоўскай. Антымайданаўцы патрабавалі самасуду, і прабіваючыся праз кардон міліцыі, спрабавалі біць еўрамайданаўцаў. Адбылося некалькі сутычак. У натоўпе выкарыстоўваўся газ.

У выніку гэтага некалькі чалавек атрымалі траўмы, у іх разбітыя твары. На вуліцы Клачкоўскай еўрамайданаўцаў пагрузілі ў аўтазак.

Сёння ў Харкаве каля тысячы агрэсіўна настроеных прарасейскіх актывістаў пікетавалі генконсульства Расіі і Польшчы. Затым яны падзяліліся на дзве часткі і разышліся па розных напрамках да цэнтра горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0