Расійскі сталы прадстаўнік пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што ўваходжанне Крыма ў склад Расіі — гэта геапалітычны факт, і большасць краін дэ-юрэ ці дэ-акта яго прызнаюць.

«Гэта новы геапалітычны факт: Крым увайшоў у склад Расіі, і тут, як мне здаецца, неабходнасці ў нейкай асабліва энергічнай кампаніі не ўзнікае, паколькі пераважная большасць краін або дэ-юрэ, або дэ-факта прызнаюць ўваходжанне Крыма ў склад Расіі», — адказаў Чуркін на пытанне журналіста НТВ пра магчымыя далейшыя крокі прадстаўніцтва па лініі прызнання міжнароднай супольнасцю крымскага рэферэндуму.

«Некаторыя бурна супраць гэтага пратэстуюць. Але ў цэлым, гэта такая сітуацыя, поўнае выпраўленне якой зойме нейкі час. Мне здаецца, да гэтага ў цэлым трэба ставіцца даволі спакойна, паўтараю, працягваючы планамернае тлумачэнне таго, што адбылося, якое, як мы бачым, дае свае вынікі», — сказаў Чуркін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?