29 кастрычніка Павал Севярынец быў дапытаны ў пракуратуры Савецкага раёну паводле позвы сьледчага Дзьмітрыя Агафонава ў якасьці сьведкі ў справе забойства сталічнага таксіста Дзядзюлі.

Злачынства здарылася ўначы з 22 на 23 кастрычніка 2003 году побач з домам, дзе ў той час жыў Павал Севярынец.

Палітыка пазвалі на допыт, бо падазраваны ў забойстве нібыта паказаў, што ехаў тады да Севярынца. Але сам Севярынец кажа, што ў тыя дні ён быў за межамі Беларусі – ва Ўкраіне, і нават маецца адмысловы штамп памежнікаў у пашпарце.

Пакуль няясна, што значыць уся гэтая гісторыя. Ці то падазраваны выкручваецца, імкнучыся надаць справе палітычнае гучаньне і для таго прыцягвае да справы вядомага дысыдэнта, ці то гэта шытая белымі ніткамі правакацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?