Дзеўка касы не пляце, птушка гнязда не ўе, кажа народная прымаўка.
Згодна са Святым Пісаннем, у гэты дзень арханёл Гаўрыіл з’явіўся перад Дзевай Марыяй і паведаміў ёй, што яна народзіць Збаўцу свету.
Дабравешчанне з’яўляецца адным з найважнейшых царкоўных святаў.
Па надвор'і ў гэты дзень варажылі аб леце. Калі на Дабравешчанне халодна, будзе халоднае лета, калі цёпла — то цёпла.
Да Вялікадня (ён сёлета супольны) застаецца два тыдні, у наступную нядзелю — Вербніца.