Аснову аб’ёмнай (пад 500 старонак) публікацыі складае даследаванне эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча «Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі», прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг.

Новая кніга — удвая дапоўненае перавыданне «Балахоўцаў», што выйшлі ў 2012-м.

Акрамя гэтага, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Выданне ілюстраванае, у тым ліку каляровымі ілюстрацыямі.

Пра тое, як замовіць кнігу, можна прачытаць тут.

Таксама чытайце:

Калі б Балаховіч перамог

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0