8—12 красавіка па ўсёй Беларусі (Берасце, Віцебск, Гародня, Гомель, Магілёў, Маладэчна, Менск, Пружаны) пройдзе шэраг прэзентацый манаграфіі доктара габілітаванага, прафесара Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма» з удзелам аўтара.

На сустрэчах будуць таксама прадстаўленыя гістарычныя выданьні:

- перавыданне кнігі «Балахоўцы» (з дадаткам даследавання эстонскага гісторыка Юрася Юркевіча »Стварэнне і дзейнасць Асобнага атрада БНР у Балтыі»),

- манаграфія Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя» «Літоўская знаць у канцы XIV — пачатку XV стагоддзя»,

- даследаванне Алега Латышонка «Жаўнеры БНР»,

- кніга Яна Шумскага «Саветызацыя Заходняй Беларусі (1944—1953 г.): Прапаганда і адукацыя на службе ідэалогіі»,

- бестсэлер Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941—1944 гг.»,

- манаграфія Сяргія Плахія«Рускі Вавілон: Дамадэрныя ідэнтычнасці ў Расіі, Украіне і Беларусі»,

- зборнік памяці Паўла Лойкі «Да сваёй гісторыі: Сярэднявечча і Ранні Новы час»,

падручнік для ВНУ Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.»,

- зборнік «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час»,

- кнігі Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.» і Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 г.».

Гаворка пойдзе і пра свежыя нумары «ARCHE»:

1—2/2014 («Гісторыя Беларусі ХІХ ст. у мемуарах»),

4/2013 («Беларусь у цяні Палесся»),

3/2013 («Ахвяры і каты»), 

2/2013 («Гістарычная памяць і гістарычная палітыка ў Беларусі»),

12/2011 («Жанчыны ў гісторыі Беларусі») і пра дзясяткі іншых публікацый.

Сустрэчы адбудуцца:

8 красавіка, аўторак: Маладэчна (пачатак 17.30; вул. Чыстая 26), Менск (пачатак 20.00, кнігарня Ў, праспект Незалежнасці, 37 а);

9 красавіка, серада: Гомель (пачатак 16.30; вул. Палеская 52), Магілёў (пачатак 19.30, завулак Чкалава, 16);

10 красавіка, чацвер: Віцебск (пачатак 18.30, Еўрапейскі клуб, вул.1-я Сенненская, д.5);

11 красавіка, пятніца: Берасце (пачатак 19.00, вул. Дворнікава, 63);

12 красавіка, субота: Пружаны (пачатак 12.00, вул. Савецкая, 50), Гародня (пачатак 18.30, месца будзе ўдакладнена).

Сардэчна запрашаем на сустрэчу!

Даведкі па тэлефоне (29) 5507969.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0