Расійскі бізнэсмен Міхаіл Прохараў адмовіўся ад праекту «Ё-мабіля» і перадаў за 1 еўра тэхнічную дакументацыю Навукова-даследчаму аўтамабільнаму і аўтаматорнаму інстытуту.

dp.ru

dp.ru

«У сённяшняй эканамічнай сітуацыі, на фоне рэзкага паслаблення кан'юнктуры аўтамабільнага рынку, рэалізаваць праект вытворчасці аўтамабіля на заяўленых умовах з прыбыткам стала немагчыма», — распавёў гендырэктар «Анэксіма» Дзмітрый Разумаў.

Разумаў адзначыў, што гэта звязана з ростам выдаткаў у выніку ўмацавання курсу еўра і павышэння канчатковай цаны аўтамабіля. У сувязі з гэтым група прыняла рашэнне заключыць пагадненне аб перадачы асноўнай тэхнічнай дакументацыі па платформе «ё-мабіля» ў бязвыплатнае карыстанне.

У снежні 2010 года кіраўнік «Анэксіма» (валодае 49% «Ё-Аўто») Міхаіл Прохараў прэзентаваў тры ўзоры гібрыднага аўтамабіля, які атрымаў назву «ё-мабіль» — хэтчбэк, фургон і крос-купэ. Аб распрацоўцы праекта «народнага аўтамабіля» бізнэсмэн заявіў яшчэ ў пачатку 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?