У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца дажджлівае надвор'е, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 7 красавіка падчас відэабрыфінгу. 

«На гэтым тыдні чакаецца няўстойлівы характар надвор'я. Пасля доўгага перыяду сухога надвор'я ў Беларусь вернуцца дажджы. Ужо ў першыя дні тыдня краіна апынецца ва ўладзе атмасферных франтоў, якія прынясуць з сабой дажджы, паступова абмяжоўваючы дзённы прагрэў», — сказаў сіноптык. 

У аўторак ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі па Віцебскай вобласці моцныя дажджы, у асобных раёнах краіны туман. Днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, днём ад плюс 9°С па паўночным усходзе да плюс 20°С па паўднёвым захадзе. 

У сераду на большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—11°С, днём плюс 5—12°С, па поўдні плюс 13—15°С. 

У чацвер ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя ападкі, галоўным чынам дождж. Ноччу і раніцай месцамі па краіне туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—6°С, па паўночным усходзе 0 — мінус 2°С, максімальная днём плюс 4—9°С, у паўднёва-заходніх раёнах плюс 10—13°С. 

«Пачынаючы з пятніцы з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, тэмпература крыху павысіцца», — паведаміў Рабаў. 

У пятніцу месцамі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём плюс 4—9°С, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 10—14°С. 

У суботу і нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С, пры праясненнях 0 — мінус 3°С, днём плюс 8—14°С, у паўднёвых раёнах да плюс 16°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?