Беларуская нафтаперапрацоўка можа выйграць ад сітуацыі ў Крыме, паколькі цяпер мае найбольшыя шанцы насыціць рынак паўвострава нафтапрадуктамі. Такое меркаванне выказаў сёння дырэктар украінскай «Кансалтынгавай групы А- 95» Сяргей Куюн на міжнароднай канферэнцыі па нафтаперапрацоўцы і экспарце нафтапрадуктаў, якая праходзіць у Мінску 7-8 красавіка. 

У цяперашні час рынак нафтапрадуктаў Крыма можа быць насычаны або з Расіі, або з Беларусі, растлумачыў эксперт, але паколькі Расія сама адчувае дэфіцыт нафтапрадуктаў і асабліва высакаякаснага бензіну, то шанцы Беларусі больш вялікія. На думку Сяргея Куюна, гэта могуць быць вельмі выгадныя для Беларусі здзелкі, паколькі коштаўтварэнне ў Крыме вольнае, але разам з тым спакойнае і цалкам прагназавальнае. 

Пастаўкі могуць быць ажыццеўлены транзітам праз тэрыторыю Украіны, і гэтаму ніхто, упэўнены эксперт, перашкаджаць не будзе. Крыму ў год трэба 400 тыс. тон нафтапрадуктаў, палову з якіх складае бензін, другую палову — дызпаліва. «Беларусы выйграюць ад сітуацыі ў Крыме, як бы гэта не было сумна для кагосці ва Украіне», — рэзюмаваў Сяргей Куюн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?