У камюніке НАТО паведамляецца, што з 8 красавіка ў сувязі з рашэннем спыніць усё практычнае супрацоўніцтва з Расіяй у штаб-кватэру альянсу пусцяць толькі прадстаўніка сталага прадстаўніка Расіі ў НАТО, намесніка кіраўніка місіі і яшчэ двух яе прадстаўнікоў.

НАТО з аўторка абмяжуе доступ у штаб-кватэру альянсу прадстаўнікам расійскай місіі, акрамя пастаяннага прадстаўніка, намесніка кіраўніка місіі і яшчэ двух яе прадстаўнікоў у сувязі з рашэннем спыніць усё практычнае супрацоўніцтва з Расіяй, гаворыцца ў камюніке альянсу.

«Ранейшы шырокі доступ у штаб-кватэру НАТО будзе забаронены ўсім прадстаўнікамі расійскай місіі, акрамя расійскага пасла, намесніка кіраўніка місіі і двух супрацоўнікаў. Калі любыя іншыя прадстаўнікі расійскай місіі запытаюць доступ па афіцыйных пытаннях, да іх будуць прымяняцца правілы як для звычайных наведвальнікаў», — адзначае НАТО.

Гэта рашэнне ўступіць у сілу ў аўторак і можа быць перагледжана на падставе рашэнняў, прынятых на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін альянсу ў чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?