У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе БелаПАН, вечарам 4 красавіка па медыцынскую дапамогу ў раённую бальніцу ў Слуцку звярнулася маладая жанчына. У яе «былі выяўлены сляды нядаўняй радавой дзейнасці пры адсутнасці дзіцяці». Стала вядома, што яна хавала ад навакольных сваю цяжарнасць, а дзіця нарадзіла на гарышчы гаспадарчай пабудовы. Адразу пасля родаў закапала нованароджанага сына там жа ў двары.

Труп немаўляці знойдзены следча-аператыўнай групай у месцы, паказаным падазраванай. Паводле папярэдніх дадзеных, дзіця нарадзілася жывым.

Падазраваная не затрымлівалася, паколькі знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы. У дачыненні да жанчыны плануецца правядзенне комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?