У Вярхоўнай радзе зарэгістраваны законапраект аб увядзенні надзвычайнага становішча ў некалькіх абласцях.
Адпаведны праект зарэгістраваў Мікалай Рудкоўскі, — паведамляе «Украінская праўда».
Праектам прапануецца ўвядзенне надзвычайнага становішча ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях.
Самога тэксту пастановы і іншых дакументаў пакуль на сайце няма.
Як вядома, у выхадныя актывізаваліся сепаратысты ў Харкаве, Луганску і Данецку.
У Данецку сепаратысты захапілі Данецкі аблсавет і там абвясцілі Данецкую незалежную рэспубліку.
У Луганску захапілі будынак СБУ. У Харкаве сепаратысты захапілі абласную адміністрацыю.
Як вядома, пры увядзенні надзвычайнага становішча па ўсёй краіне немагчыма правядзенне выбараў.
0
0
0
0
0
0