У Данецку, Харкаве і Луганску прарасійскія пратэстоўцы патрабуюць правесці рэферэндумы аб статусе сваіх рэгіёнаў.

Яны захоплівалі дзяржустановы. У Данецку нават аб'явілі «незалежную Данецкую народную рэспубліку». Мясцовая міліцыя паводзіла сябе пасіўна, а цэнтральныя ўлады ў Кіеве заяўлялі, што парадак навядуць без крыві і ахвяраў.

Тым часам РІА «Навіны» паведамляе са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскіх праваахоўных органах, што ў Данецкую і Луганскую вобласці «для падаўлення народных паўстанняў» перакінутыя тры баявыя падраздзяленні. Першае адносіцца да ўнутраных войскаў (ва Украіне яны ўжо перайменаваныя на Нацыянальную гвардыю, але расійскія СМІ гэтага, відаць, не ведаюць), другое называецца «падраздзяленнем нацгвардыі, якое складаецца з адборных байцоў «Правага сектару» (хаця агульнавядомы факт, што «Правы сектар» у нацгвардыю не ўступаў). Трэцяе, нібыта, складаецца з наймітаў Blackwater у форме атрада спецпрызначэння МУС Украіны «Сокал».

Перад гэтымі аддзеламі пастаўленая задача «максімальна хутка і жорстка разабрацца з пратэстоўцамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?