Чатырох з дзесяці нападнікаў удалося затрымаць.

У Адэсе ля помніка Дзюку Рышэлье, дзе традыцыйна праходзяць акцыі мясцовага Еўрамайдана, на актывістаў напалі каля 10 маладых людзей з імперскімі сцягамі і дубінкамі. Пра гэта паведамляе Левы Бераг.

Яны распылілі газавы балончык на еўрамайданаўцаў, аднак тыя адбілі атаку і змаглі затрымаць чатырох тых, хто нападаў. У аднаго з іх знайшлі пісталет. Правакатараў забрала міліцыя. Да помніка падцягнуліся каля 150 сябраў «Правага сектара». Туды ж прыйшла з Кулікова поля (лагер адэскага Антымайдана) калона сепаратыстаў.

Вырашыць канфліктную сітуацыю дапамаглі перамовы. Прадстаўнікі «Правага сектара», самаабароны і «Свабоды» падрыхтаваліся да бойкі. Аднак сітуацыя вырашылася мірна. Некалькі перагаворшчыкаў ад антымайдана падышлі да Дзюка, дзе пагутарылі з еўрамайданшчыкамі. Праз некаторы час бакі разышліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?