44-гадовая жанчына асуджаная на 4,5 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яе прызналі вінаватай у «незаконных дзеяннях у адносінах выбуховых рэчываў» і «асабліва злосным хуліганстве». Не ўдакладняецца, чаму свой хуліганскі ўчынак жанчына здзейсніла каля будынка КДБ.

Як паведамлялася раней, выбух каля будынка УКДБ па Віцебскай вобласці адбыўся 11 лістапада 2012 года. Абвінавачанне ў арганізацыі выбуху выставілі раней судзімай віцяблянцы. Яе абвінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве. У дзеяннях абвінавачанай следчыя ўгледзелі «выключна хуліганскі матыў».

Падчас папярэдняга следства жанчына цалкам прызнала віну ў злачынства, прыняла ўдзел у следчым эксперыменце. Як інфармуюць следчыя, яна падрабязна апісала механізм вырабу выбуховага прыстасавання, а таксама пры ўдзеле панятых і на відэазапіс паэтапна апісала парадак дзеянняў на месцы злачынства.

У рамках расследавання праведзена больш за 700 допытаў, каля 270 судовых экспертыз, у тым ліку з дапамогай экспертнай службы Следчага камітэта Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?