Як піша газета «Рэспубліка», сёлета ў сакавіку першыя восем рашэнняў па пазовах да дзяржустановы «Белаўтастрада» і Транспартнай інспекцыі таксама вынесеныя не на карысць аўтамабілістаў. У Транспартнай інспекцыі кажуць, што стварылі эфектыўную сістэму працы са зваротамі грамадзян. Таму большасць канфліктаў атрымліваецца вырашыць у працоўным парадку. Да суда даходзяць толькі самыя зацятыя. Астатнія задавольваюцца рашэннем спецыяльна створанай камісіі па працы электроннай сістэмы разлікаў за праезд па платных дарогах «BelToll».

Нагадаем, што электронная сістэма платы за праезд па беларускіх дарогах была ўведзеная ў жніўні 2013 года. За 8 месяцаў працы «BelToll» для парушальнікаў правілаў праезду агульная сума павышанай платы склала 9,5 млн еўра. Прэтэнзійная камісія разгледзела амаль 50 тысяч скаргаў аўтаўладальнікаў. Абгрунтаванымі былі прызнаныя больш за 2 тысячы з іх. Фінансавыя санкцыі па іх адмяняліся, і было вернута каля 400 тысяч еўра грамадзянам і арганізацыям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?