Кампанія Marussia Motors спыніць працу над усімі праектамі. Супрацоўнікі пакідаюць расійскага вытворцу суперкараў. Частка з іх пяройдзе на працу ў Цэнтральны навукова-даследчы аўтамабільны і аўтаматорны інстытут (НАМІ).

Кажуць, што прычына спынення праекта ў тым, што Мікалай Фаменка (на фота справа) пасварыўся з кіраўніцтвам праекта «Картэж», mashintop.ru

Кажуць, што прычына спынення праекта ў тым, што Мікалай Фаменка (на фота справа) пасварыўся з кіраўніцтвам праекта «Картэж», mashintop.ru

Адзначаецца, што звольненым супрацоўнікам Marussia Motors не выплочвалі заробак на працягу двух апошніх месяцаў. Па некаторых здагадках, прэзідэнт расійскага вытворцы суперкараў Мікалай Фаменка пасварыўся з кіраўніцтвам праекта «Картэж», а інвестыцый у кампанію не было з мінулага года.

Як адаб'ецца гэта сітуацыя на камандзе «Формулы-1», пакуль невядома, але ў канцы сакавіка з'явіліся чуткі, што перамовы аб куплі актываў «Марусі» вядзе сербскі бізнэсмэн Зоран Стэфанавіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?